Сімвалы Беларусі ў творах Ніны Кавальчук прадстаўлены на выставе ў Мінску

22 октября 2019
Арнамент, сімвалы і знакі. Свае веды і бачанне народнай беларускай тэматыкі  расійская мастачка Ніна Кавальчук прадэманстравала на выставе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Графік-дызайнер з Масквы ўвасобіла ў мадэлях сваё захапленне Беларуссю і нацыянальнай сімволікай. У творах прысутнічаюць колеры беларускага флага, народныя арнаменты, сімвалы, якія маюць гістарычнае значэнне. Разгадаць зашыфраваныя беларускія сімвалы ў працах Ніны Кавальчук можна да 7 лістапада.