Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі адзначае юбілей

2 октября 2016

Адзіны аркестр у краіне, які гарантавана працуе ў тэлеэфіры і на радыёхвалях. Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі адзначае юбілей. Шэсць дзясяткаў гадоў і самая грандыёзная аўдыторыя - глядзіць і чуе ўся краіна. А яшчэ калектыў знакаміты тым, што менавіта яго працамі запаўняецца эксклюзіўны і не маючы аналагаў музычны фонд-архіў. Змяняюцца пакаленні музыкантаў, але застаюцца іх унікальныя запісы пад грыфам "рэтра". Аб традыцыях і планах юбіляра сёння, у Міжнародны дзень музыкі, рэпартаж Наталлі Бардзілоўскай.

Іх прафесія - даказваць, што класіка вечная. За сваю біяграфію аркестр Белтэлерадыёкампаніі агучыў бадай што ўсе партытуры с залатога фонду рускай, еўрапейскай і сусветнай музыкі. Але нават кансерватыўны акадэмічны жанр гэтыя музыканты здольны падаць па-сучаснаму. Так, адзін з новых арыгінальных праектаў аркестра - «Класіка плюс спорт».

Свой юбілей аркестр Белтэлерадыёкампаніі адзначыць віншаваннем калег. Адзінаму ў краіне спартыўнаму тэлеканалу «Беларусь 5» спаўняецца тры гады, и напярэдадні новага тэлесезона ў самай вялікай студыі па Макаёнка, 9 - у «шасцісотцы» - музыканты падораць журналістам, а таксама гасцям-спартсменам новы эксклюзіўны праект. Акадэмічныя музыканты выступяць ў ролі тапёраў. І суправаджаць яны будуць хакейны матч, які ў рэжыме анлайн будзе трансліравацца на вялізарным экране з "Мінск-Арэны"!

Гэта штосьці накшталт таго, як сёлета італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі агучыў гімн турніру Лігі чэмпіёнаў. 4 кастрычніка ўвечары - беларуская версія тэлевізійна-музычна-спартыўнага шоу.

Зрэшты, работа з беларускай аўтарскай музыкай - адна з адметнасцяў аркестра. Пачатак традыцыі паклаў легендарны Барыс Райскі, які 30 гадоў узначальваў канцэртна-эстрадны аркестр беларускага радыё і тэлебачання. Сам - рускі, які нарадзіўся ў Кітаі, Райскі прыехаў на Беларусь сталым чалавекам і знакамітым джазістам. Пачынаў кіраваць аркестрам Мінскага цырка. У 60-ых быў запрошаны на БТ. Пасля Райскага аркестр узначаліў Генадзь Праватораў. У гісторыі калектыву было супрацоўніцтва з дырыжорамі Германіі, Польшчы, Аўстрыі. Нашы сімфаністы суправаджаюць сольныя выступленні замежных выканаўцаў і самі шмат гастралююць за мяжой.

Іх адрозненне ад іншых калег і ў тым, што іх выкананне запісваюць і пакідаюць у фондах БТ. Таму за шэсць дзесяцігоддзяў у аркестры Белтэлерадыёкампаніі, акрамя салістаў і дырыжора, найважнейшым чалавекам лічыўся і лічыцца саўнд-прадзюсар ці гукарэжысёр.

Да Новага года і Каляд медыяаркестр Беларусі рыхтуе новую праграму. Гэта будзе Штраус.