Швецыя пяты раз перамагае на "Еўрабачанні"

24 мая 2015

Гледачы і журы 60-га міжнароднага конкурсу песні назвалі лепшую кампазіцыю "Хіраўс", якую выканаў швед Монс Зелмерлёў. Трансляцыю фіналу вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". У Аўстрыі за конкурсам сачылі нашы карэспандэнты. Як Паліна Гагарына з Расіі ледзь не выйграла і якім будзе наступнае "Еўрабачанне" - раскажа наш спецыяльны карэспандэнт у Вене Юрый Ярошык.

Фінальнае шоу 60-га конкурсу "Еўрабачанне" адкрылася новым гімнам Building Bridges. Песню аб мастах выконвалі вядучыя шоу, дзіцячы хор і пераможца мінулага года Канчыта, якая ўзляцела над залай на трасах. Трук не новы - так лятаў Білан на "Еўрабачанні" ў Маскве - але эфектны.

У грымёрках да шоу панаваў сапраўдны хаос, канкурсанты рыхтаваліся да выступлення, хтосьці маліўся, а хтосьці і зусім не даваў інтэрв'ю. Як італьянцы - лідары конкурсу, на думку еўравізійнай прэсы. У выніку італьянцы трэція.

Сапраўднай сенсацыяй стала выступленне Паліны Гагарынай. На працягу галасавання яна нават з'яўлялася лідарам, а ўся зала замерла ў чаканні вынікаў. Беларусь паставіла 12 балаў яе песні Million Voices.

Паліна Гагарына, прадстаўнік Расіі на "Еўрабачанні-2015":

"Дзякуй усім, хто галасаваў за нас. Дзякуй Эстоніі, Беларусі. Бо галоўнае, гэта не палітыка, а любоў".

Выступленні скончаныя, 47 краін-удзельніц выставілі свае балы. Па выніку галасавання даўжынёй у 2 гадзіны, пераможцам "Еўрабачання" стаў швед Монс Зелмерлёў. Паліна Гагарына з Расіі лідзіравала на працягу галасавання 20 краін, аднак шоу адправіцца ў Швецыю.

Пасля атрымання Хрустальнага мікрафона з рук Канчыты Вурст пераможца "Еўрабачання" адправіўся на вялікую прэс-канферэнцыю, каб адказаць на пытанні міжнароднай прэсы.

Монс Зелмерлёў, пераможца "Еўрабачання-2015", Швецыя: "Гэта была ашаламляльная ноч. Я вельмі задаволены выступленнем. Але калі я сядзеў у грын-руме, я зразумеў: Расія сапраўды пераможа. Тады я расслабіўся і вырашыў: усё нармальна. Але раптам мы зноў сталі атрымліваць 12 балаў. І нават калі аб’явілі, што я выйграў, я не паверыў у гэта. Прайшло ўсяго пару секунд, і я зразумеў - я перамог!".

У пераможцы будзе тыдзень на адпачынак, пасля чаго ён адправіцца ў тур па краінах - удзельніцах "Еўрабачання". Галоўны прыз - магчымасць прывезці конкурс у сваю краіну.

Крыстэр Б’ёркман, кіраўнік шведскай дэлегацыі на "Еўрабачанні-2015": "Мы працягнем ідэі венскага шоу аб аб'яднанні. Усе мы роўныя, і ўсе мы асобы. Мы пакінем гэтую думку ў аснове і трохі яе ўдасканалім".