Шведскае мастацтва з беларускім рамантызмам

9 июня 2016

Персанальная выстава шведскага мастака з Беларусі Людмілы Хрыстэсевай адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Людміла родам з Магілёва, скончыла Віцебскі тэхналагічны, вось ужо 15 гадоў жыве і працуе ў Швецыі. Праз выставу з інсталяцыямі, жывапісам, туалямі і фотаздымкамі Людміла разважае пра ўзаемадзеянне грамадства і індывідуальнасці, традыцый і сучасных тэндэнцый з улікам ментальнасці кожнай краіны.

Экспазіцыя будзе праходзіць да 3 ліпеня ў рамках Дзён культуры Швецыі ў нашай краіне. Падчас выставы праходзяць і творчыя сустрэчы.