Шоу "Макаёнка, 9" вяртаецца на тэлеэкраны. Роўна дзень да прэм'еры другога сезона

30 августа 2019

Шоу "Макаёнка, 9" вяртаецца на тэлеэкраны. За два дні да старту новага сезона ў эфіры "Беларусь 1" вялікая прэм'ера. Белтэлерадыёкампанія запускае другі сезон нашумелага інфармацыйна-забаўнага вячэрняга шоу. Са здымачнай пляцоўкі "Макаёнка, 9" - Дар'я Тарасава.

Замест студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі - панарамная тэраса Палаца спорту. На пляцоўцы працуе перасоўная тэлевізійная станцыя. Малюначак фіксуюць на 8 камер і тэлескапічны кран. 

Праект абяцае больш арыгінальнага кантэнту. Ужо заўтра абкатае ў эфіры новыя рубрыкі.

Угнацца за трэндамі тэлеіндустрыі  і захаваць упадабаны гледачу фармат. У новым сезоне сцэнарная група праекта абяцае больш арыгінальнага кантэнту. Ужо заўтра вячэрняе шоу абкатае ў эфіры новыя рубрыкі. Убачым і знаёмыя гледачам блокі -  агляды навін, гарачыя падзейныя рэпартажы і, вядома, шмат інтэрв'ю з зоркамі. 

Яўген Перлін дзеля таго, каб цалкам прысвяціць сябе працы ў праекце, сыходзіць з навінавых эфіраў 

З Пераможцаў, 4 шоу усё ж вернецца ў родныя сцены на Макаёнка, 9, вось толькі ў новым студыйным рашэнні. У праграмы мадэрнізуецца не толькі дызайн упакоўкі, але і лагатып. А вядучы  Яўген Перлін дзеля таго, каб цалкам прысвяціць сябе працы ў праекце, прызнаўся, што сыходзіць з навінавых эфіраў.

Яўген Перлін,  удзельнік аўтарскай групы, вядучы шоу "Макаёнка, 9": "Глядач у гэтую суботу ўбачыць вось гэтую выязную пляцоўку. Але я паглядзеў, які шопінг зрабіла Белтэлерадыёкампанія ў першым паўгоддзі. У нас з'явіліся новыя ПТС,  якія таксама можна выкарыстаць. Думаю, што нейкія падзеі,  якія будуць адбывацца па ўсёй краіне, мы будзем імкнуцца пранікаць туды, унутр. І,  пэўна,  будзем часцей  выязджаць. Будзем імкнуцца быць такімі актуальнымі - за тыдзень падсумоўваць усё".

Той, хто звычайна застаецца за межамі здымачнай пляцоўкі - зараз працуе ў кадры. 

Твары канала і новыя героі. Той, хто звычайна застаецца за межамі здымачнай пляцоўкі - зараз працуе ў кадры. У кампаніі з пастаяннымі вядучымі  імправізаваць на пляцоўцы будзе і аўтарская група праекта - папулярныя стэндаперы Беларусі - Сяргей Гарох і Ягор Свірскі. 

Калі падрыхтоўка да здымак эпізоду доўжыцца фактычна суткі - саму праграму здымаюць за 2 гадзіны. На пляцоўцы адначасова працуюць каля паўсотні тэхнічнага персаналу. За святло і жывы гук адказваюць адразу дзве каманды прафесіяналаў. 

Вячаслаў Арлоўскі, рэжысёр шоу "Макаёнка, 9": "Практычна прамы эфір, таму што дубляў часцей за ўсё не бывае. Самая цяжкая частка гэтага шоу - гэта сказаць дакладна, што трэба. Таму што вырашаць прыходзіцца з нуля практычна. Уся падрыхтоўка, сцэнарная прапрацоўка яна ідзе там тыдзень, усё гэта можа разбурыцца на працягу некалькіх хвілін. Прыкладна так".

Глеб Гарбаценка, удзельнік аўтарскай групы шоу "Макаёнка, 9", прадзюсар: "Мы робім канчатковы прадукт,  які павінен быць цікавы не толькі моладзі, але і значна большаму колу  людзей, каб сесці ўвечар у суботу перад тэлевізарам, і,  скажам так,  правесці гадзіну разам з "Макаёнка,  9".

Версію "Макаёнка, 9"  2:0 глядзіце на першай кнопцы ўжо 31 жніўня. Вялікая прэм'ера нязменна ў суботнім праймтайме, перад "Панарамай" у 20:00. Усе выпускі праекта будуць даступныя і на афіцыйным YouTube канале шоу.