Школьнікі Мінска пазнаёміліся з мастацкімі традыцыямі Кітая

18 июня 2018

У Палацы дзяцей і моладзі адкрылася інтэрактыўная выстава культурна-творчай спадчыны горада-пабраціма беларускай сталіцы Шэньжэня. Дзеці ўбачылі розныя віды традыцыйнага кітайскага мастацтва і даведаліся, як вырабляюцца тэатральныя маскі для оперы, што такое каліграфія і кітайскі батык.

Выстава ладзіцца ў рамках кітайскага тыдня культурна-творчых паказаў, арганізаванага пасольствам КНР у Беларусі. Дні Кітая ў Мінску пройдуць у верасні.