Школа батлейкі адкрылася ў Мінску
11 января 2020
Школа батлейкі пачала працаваць у Мінску. Семінар-практыкум праводзяць чацвёрты раз. Ён працяг фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы". Адукацыйнай лакацыяй стала нядзельная школа пры Свята-Елісавецінскім манастыры. Туды з'ехаліся маладыя тэатральныя калектывы з Брэста, Жыровіч, Бабруйска, Міра, Гродна. Гэта больш за 6 дзясяткаў чалавек. За два дні пакрокавая інструкцыя па асновах батлеечнага мастацтва: ад тэхналогіі стварэння скрыні і лялек да напісання сцэнарыяў і прасоўвання спектакляў да публікі. Так арганізатары аднаўляюць нацыянальныя традыцыі.













