Шэдэўры наватара, які напісаў лепшае з сацрэалізму, у галерэі Нацыянальнага мастацкага. Музей адзначае 90-годдзе Мая Данцыга. Візітныя карткі Мінска 70-х - справа пэндзля народнага мастака Беларусі. З больш як 5 сотняў палотнаў да юбілею прэзентавалі 50 карцін - ад невядомых эцюдаў і дыпломнай працы "Насустрач жыццю" да поўнафарматных краявідаў гарадоў Беларусі.
Новы погляд на савецкія дасягненні і сюжэты праз насычаную палітру. Работы Данцыга сёння выстаўляюць Траццякоўская галерэя і Музей рускага мастацтва ў амерыканскім Мінеапалісе.













