Шэдэўры джаза двух стагоддзяў

2 марта 2018

Упершыню ў Мінску прагучаў канцэрт зорак амерыканскага джаза: намінанта «Грэмі» вакаліста і гітарыста Майка Расела і легендарнага саксафаніста Фуасі Абдул-Халіга. Кампанію ў выступленні на сцэне Палаца прафсаюзаў амерыканскім музыкантам склаў фартэпіянны калектыў джаз-трыа. Мастацтва імправізацыі тэнар-саксафаніста Фуасі Абдул-Халіга вывучаюць музыканты ва усім свеце, а Майк Рассел, джазавы і рыт-н-блюзавы выканаўца, мае 10 сольных выступленняў і больш за 100 удзелаў у джазавых праектах.

Майк Расел, джазавы музыкант (ЗША): "Для мяне карысны вопыт і вялікі гонар упершыню быць тут, у краіне, дзе такая цудоўная публіка. Мне падабаюцца ўсе віды джаза. Ён мяняецца і развіваецца. Сярод традыцыйнага - фанк, соул, блюз. Джаз вельмі заводзіць, і калі ў ім ёсць пачуцці - гэта для мяне".

Фуасі Абдул-Халіг, саксафаніст (ЗША): "Джаз - усё для мяне. Гэта каханне, мір, шчасце, гэта свабода і крыху вар'яцтва. Так, усё гэта джаз для мяне. Ён прысутнічае ва ўсім, што я раблю. Нават у руху і размовах і выкладанні".

Наступны джазавы канцэрт на сцэне Палаца прафсаюзаў адбудзецца ў пачатку красавіка.