"Шчаўкунчык" вяртаецца ў Вялікі тэатр Беларусі

5 июня 2020
Ужо ідуць рэпетыцыі казачнага балета Чайкоўскага ў пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева. У афішы спектакль быў 38 сезонаў, а  апошні раз яго паказвалі 7 гадоў таму. Сёння артысты развучваюць партыі, а ў майстэрнях рыхтуюць касцюмы. Тыя, што добра захаваліся, адрэстаўруюць, а некаторыя пашыюць нанова па ўзорах 1982 года. Аднаўленне закране і дэкарацыі Яўгена Лысіка. У верасні мастаку споўнілася б 90. Спецыяльна да гэтай даты ў афішы Вялікага запланаваны тыдзень балетных спектакляў, над якімі працаваў сцэнограф.
"Шчаўкунчык" стане адным з самых масавых спектакляў Вялікага тэатра. На сёння зацверджана 5 саставаў артыстаў. У новай аўтарскай рэдакцыі майстра гледачы ўбачаць балет у кастрычніку.
Каму Валянцін Елізар’еў даручыў вядучыя партыі ў "Шчаўкунку"? І як праходзіць рэстаўрацыя тэатральнага шэдэўра? Падрабязнасці падрыхтоўкі - сёння ўвечар у "Панараме".