"Шчаўкунок" у пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева вяртаецца ў Вялікі

5 июня 2020
У тэатры пачаліся рэпетыцыі казачнага балета Пятра Чайкоўскага ў пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева. Спектакль больш за 30 гадоў радаваў публіку і зноў збярэ гледачоў ужо ў новым тэатральным сезоне. Якія акцэнты расставіць вядомы балетмайстар і як праходзіць рэстаўрацыя легендарнай пастаноўкі - рэпартаж Іны Пілевіч. 

Дзень нараджэння - не прычына прапускаць рэпетыцыю, а хутчэй магчымасць падзяліць асаблівы дзень з блізкімі па духу. Свае 74 легенда балетнай сцэны Людміла Бржазоўская сустракае разам з прымамі Вялікага тэатра. 

Народная артыстка Беларусі - цяпер педагог-рэпетытар. Рыхтуе выканаўц партыі Машы ў балеце "Шчаўкунок". Менавіта яна першай увасобіла гэты вобраз у пастаноўцы харэографа Валянціна Елізар’ева. Хоць з прэм'ернага паказу прайшло 38 гадоў, цела памятае кожны рух.