Сезон Дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе яскрава закрылі святам Азербайджана

3 октября 2016

Водар пахлавы, мелодыі Каўказа і энергія танцаў - сезон Дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе яскрава закрылі святам Азербайджана. Тут разгарнуўся невялікі Музей краязнаўства горнай краіны - сярод экспанатаў старажытны посуд і нацыянальныя дываны. Большая ж частка пляцоўкі ператварылася ў танцпол - госці свята разам з каўказскімі творчымі калектывамі развучвалі нацыянальны танец ялы.

Тут жа размясцілася і кандытарская ўсходніх прысмакаў - ласуноў частавалі духмянай пахлавой і прапанавалі паспрабаваць шэкербуру - традыцыйны арэхавы пірог.