Серж Базон прывёз у Мінск свой фільм "Мадам Хайд"

3 мая 2018

З Францыі з любоўю… Рэжысёр Серж Базон прывёз у сталіцу свой фільм «Мадам Хайд». У бібліятэцы імя Пушкіна ён сустрэўся з аматарамі кіно - прыхільнікамі сваёй творчасці. Фільм пра эксцэнтрычную настаўніцу ў галоўнай ролі з вядомай французскай актрысай Ізабэль Юпер, сам рэжысёр называе сацыяльным. Праз стужку раскрывае набалелыя пытанні з жыцця ў Францыі. А вось пра Беларусь дзеліцца пазітыўнымі ўражаннямі.

Серж Базон, рэжысёр: "Мне вельмі спадабаўся мой прыезд у Мінск. Мае французскія сябры - рэжысёры і акцёры - прыязджалі да вас на фестываль і захапілі мяне вашай краінай. Горад вельмі шырокі, мне здалося, што ён вельмі свежы і новы. Публіка была зацікаўлена маёй творчасцю - я вельмі рады".

Пазнаёміцца з творчасцю Сержа Базона праз яго фільм можна да 9 мая ў сталічных кінатэатрах.