Серыю адкрытых майстар-класаў па вулічным мастацтве правялі на вуліцы Кастрычніцкай

31 июля 2019

Бразільскі стрыт-арт у беларускай сталіцы. Серыю адкрытых майстар-класаў па вулічным мастацтве правялі на вуліцы Кастрычніцкай у рамках фестывалю Vulica Brasil. Падчас варкшопа шэсць мастакоў знаёмілі з рознымі арт-тэхнікамі. Сярод іх малюнак па трафарэце, стварэнне стыкераў, графіці і нават акадэмічны малюнак. Дарэчы, майстар-класы наведалі каля сотні чалавек.

Фестываль Vulica Brasil у Мінску праходзіць пяты раз. Сёлета акцэнт - на тэме аховы навакольнага асяроддзя, перапрацоўкі адходаў і экаініцыятывах.