Серыя музычных вечароў пройдзе ў Белдзяржфілармоніі

20 марта 2017

Аркестр Фінберга сёння дасць першы канцэрт юбілейнай праграмы "Шлягеры на ўсе часы". Серыя музычных вечароў пройдзе ў Белдзяржфілармоніі. 30 гадоў таму маэстра арганізаваў Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі. У 2005 заслужаны калектыў атрымаў ганаровы статус - нацыянальны, яшчэ праз 5 гадоў - акадэмічны. Музыканты з кансерваторскай адукацыяй традыцыйна суправаджаюць найбуйнейшыя ў краіне конкурсы маладых выканаўцаў - Маладзечна, Віцебск. А галоўнай мэтай лічаць асветніцкую - штогод калектыў гастралюе па ўсёй краіне.

Высокі прафесійны ўзровень музыканты падтрымліваюць дзякуючы рэпетыцыям - некалькі гадзін штодня. 4 дні запар у акустыцы Белдзяржфілармоніі музыканты будуць іграць жанравае папуры - ад джаза да эстраднай класікі.