Серыя летніх музычных вечароў пад адкрытым небам працягваецца

6 августа 2015

У гістарычным культурным цэнтры сталіцы ў жніўні адбудзецца цыкл канцэртаў “На біс”. Выніковыя канцэрты будуць праходзіць з 8 да 10 вечара па суботах. Кожную нядзелю жніўня з 15 да 16 гадзін ваенныя духавыя аркестры будуць дарыць канцэртныя праграмы ў розных жанрах. У выхадныя тэрыторыя Верхняга горада, а гэта не толькі плошча ля Ратушы, але і вулачкі побач, запрашае на мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона. Вулічныя тэатры, музычныя калектывы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На прэс-канферэнцыі ў канцэртнай зале “Верхні горад” гаварылася і аб некаторых сюрпрызах, якія чакаюць мінчан і гасцей сталіцы восенню і зімой на плошчы Свабоды каля Ратушы.