Афрыканскі слон, чорны насарог і амурскі тыгр. Упершыню ў Беларусі работы Эндзі Уорхала - знакамітага амерыканскага мастака.
Выстава з серыі "Выміраючыя віды" аб'яднала дзесяць палотнаў у тэхніцы шаўкаграфіі. Буйны фармат карцін і яркія колеры прыцягваюць увагу да праблем, якія пагражаюць намаляваным жывёлам.
Серыя карцін "Выміраючыя віды" стала адной з самых вядомых і дарагіх у творчасці Эндзі Уорхала.
Серыя карцін "Выміраючыя віды" Эндзі Уорхала на выставе ў Мінску
22 марта 2019













