Секцыя Беларускага саюза мастакоў “Верасень” сёлета адзначае свае 30-годдзе

3 сентября 2019
Прымеркаваная да гэтай падзеі выстава адкрылася ў Палацы мастацтваў. Справаздачныя экспазіцыі “вераснёўцаў” адбываюцца раз за два гады і заўсёды адрозніваюцца тэматычнай і тэхнічнай разнастайнасцю - ад рэалізму і экспрэсіянізму да сімвалізму і абстракцыі, ад алейнага жывапісу да малюнка і друкаванай графікі. Доўгі час узначальвае «Верасень», у якім больш за 30 мастакоў, графік Сяргей Волкаў.

Прадстаўнікі аб’яднання пастаянна ўдзельнічаюць у розных мастацкіх праектах і пленэрах, праводзяць персанальныя экспазіцыі ў нашай краіне і за яе межамі. Іх працы неаднаразова адзначаліся рэспубліканскімі і міжнароднымі ўзнагародамі.