Сакрэты дрыбінскіх шапавалаў - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі

23 февраля 2020
Аб сезонным мастацтве. Іх майстэрства - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Сакрэты дрыбінскіх шапавалаў - людзей, якія робяць валёнкі - пад аховай дзяржавы. Практычна ў кожным рэгіёне нашай краіны вырабляюць, або правільна сказаць, валяюць валёнкі. І ўсюды свае тэхналогіі і тайны. Але толькі ў Дрыбінскім раёне шапавалы вынайшлі сакрэтную мову - катрушніцкі лемезень. Сёння ім валодаюць адзінкі - нашчадкі шапавалаў мінулых стагоддзяў. 

Ад продкаў майстрам перайшло і рамяство. А скачаць валёнак - не адзін пуд шэрсці  прачасаць і тоны сыравіны сваімі рукамі ўкатаць. Нават у цёплыя, бясснежныя зімы, як у гэтым сезоне, добры шапавал у страту не сыдзе. Попыт на абутак са 100-працэнтнай шэрсці  ёсць заўсёды. 

Звычайна такія тэмы мы прыхоўваем  на канцоўку праграмы, але зараз, гаворачы мовай тэлевізійнай, вырашылі падняць вышэй. Людзі і прафесія і праўда ўнікальная. 

Алена Борматава, чаму ў валёнка дзве душы, і колькі за яго просіць шапавал? (відэа)