Сённяшні дзень багаты на навіны на тэму Еўрабачання

4 апреля 2014

Па-першае, аб'яўляць балы ад Беларусі ў фінале Еўра будзе ўдзельніца леташняга песеннага форуму, заслужаная артыстка нашай краіны Алёна Ланская. Даручаць гэтую ганаровую місію вядомым людзям ужо традыцыя не толькі ў нас, але і за мяжой. Летась беларускія ацэнкі артыстам Еўрабачання агучыла біятланістка Дар'я Домрачава. Еўрабачанне-2014 пройдзе ў Капенгагене. Прадстаўнік Беларусі Тэа з кампазіцыяй Сheesecake выступіць пад 10-м нумарам у другім паўфінале 8 мая.


Сёння Тэа адправіўся ў нідэрландскі проматур. У гасцініцы яго чакалі журналісты. Першае інтэрв'ю - для найпапулярнейшага сайта аб Еўрабачанні. Пытанні задавалі самыя розныя, аднак усіх сакрэтаў Тэа раскрываць не стаў.


Ужо заўтра разам са здымачнай групай АТН прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні наведае ледзь ці не самую галоўную вечарынку перад шоу - канцэрт Еўрабачання.