Галасуйце за Хелену Мерааі. Падтрымайце Беларусь!

25 ноября 2017

Сёння журы выставіць балы беларускаму нумару на дзіцячым "Еўрабачанні". Гэтым вечарам суддзі з 16 краін ацэняць генеральны прагон 15-га міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу. А вось гледачы пачалі выбіраць трыумфатара тэлепраекта яшчэ ўчора.

Упершыню ў гісторыі шоу галасаванне адкрыта ў Інтэрнэце на афіцыйным сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv. І ўпершыню беларусы могуць падтрымаць сваю прадстаўніцу -- Хелену Мерааі. Для гэтага трэба праглядзець ролік з выступленнямі ўсіх 16 удзельнікаў і выбраць ад 3 да 5 фаварытаў. Галасаванне завершыцца прама перад пачаткам конкурсу заўтра. У гледачоў будзе магчымасць прагаласаваць і пасля выступлення ў эфіры ўсіх удзельнікаў.

Балы гледачоў і журы палічаць 50 на 50. Імя пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" даведаемся ўжо ў гэтую нядзелю. Прамая трансляцыя конкурсу пачнецца ў 18:00 на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".