Сёння юбілей адзначае легендарная кінастудыя "Масфільм"

30 января 2019

Тут за 95 гадоў было знята больш за 2 тысячы карцін, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа. Тут працавалі вядомыя рэжысёры - Таркоўскі, Шукшын, Міхалкоў, Мяньшоў, Разанаў, Гайдай і многія іншыя. Сёння "Масфільм" - найбуйнейшая кінастудыя Расіі. Тут ёсць свой парк рэтрааўтамабіляў, больш за 300 тысяч касцюмаў розных эпох, працуюць 16 здымачных павільёнаў. Чаму ў кіно не выкарыстоўваюць сапраўдныя брыльянты? Колькі доўжыцца кар'ера чатырохколавых акцёраў? І якая вядомая кінастужка аб'яднала "Масфільм" і "Беларусьфільм". На фабрыцы мрой пабывала Дар'я Белавусава-Пятроўская.

Пра кожнага з 80 жалезных "акцёраў" "Масфільма" Уладзімір Расаў можа распавядаць гадзінамі. Нягледзячы на паважаны ўзрост, некаторым ужо за 100 гадоў, яны ўсе гатовыя ў любы момант выехаць на здымачную пляцоўку. Гэты знакаміты Rolls-Royce калісьці катаў самога Леніна, а потым зняўся ў дзясятках культавых савецкіх фільмах, адзін з іх "Няўлоўныя мсціўцы”. А гэты Studebaker стаў героем карціны Станіслава Гаварухіна "Месца сустрэчы змяніць нельга".

Сёння на "Масфільме" захоўваюцца больш за 300 тысяч касцюмаў розных эпох. У часы дэфіцыту, каб сшыць некаторыя з іх, ішлі на хітрасць. Напрыклад, сукенка Бандарчук з фільма "Салярыс" павінна было выглядаць, як другая скура. Але з-за адсутнасці натуральнай тканіны, яе шылі з дэрманціну і цыраты. Падчас здымак з актрысы ў прамым сэнсе схадзіла 7 патоў. Таксама ў кіно ніколі не выкарыстоўваюць натуральныя брыльянты.

На "Масфільме" ёсць уласныя майстэрні па вытворчасці дэкарацый. Таму, каб перадаць атмасферу XVIII або XIX стагоддзя, не абавязкова шукаць фактуру на вуліцах розных гарадоў.

Дэкарацыі старой Масквы ўзвялі за 2 месяцы. Яны займаюць цэлы квартал. Тут можна ўбачыць аптэку, булачную і гастраном. Але сапраўдная адметнасць - вось такая каменная брусчатка. Звычайна для здымак яе робяць з гумы.

За 95 гадоў "Масфільм" выпусціў больш за 2 тысячы кінастужак, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа. Сярод іх і вядомая ваенная драма "Ідзі і глядзі". Фільм створаны па сцэнарыі Алеся Адамовіча. Гэта сумесная праца дзвюх кінастудый - "Масфільма" і "Беларусьфільма".

Сёння "Масфільм" - гэта кінафабрыка, якая не толькі вырабляе ўласныя фільмы, але і прапануе паслугі іншым кінавытворцам. Напрыклад, нядаўна пачала працаваць новая студыя гукавога мантажу. 59 дынамікаў па ўсім перыметры залы робяць гледача саўдзельнікам таго, што адбываецца на экране. А ў новым 16-м кінапавільёне можна пабудаваць цэлы горад і размясціць больш за 600 чалавек. Таксама ідэальна падыходзіць для здымак папулярных грамадска-палітычных праграм і забаўных тэлешоу.