Сёння - юбілей народнага артыста Беларусі Яўгена Глебава

21 ноября 2014

85-годдзю з дня нараджэння кампазітара прысвечаны канцэрт-тандэм на сцэне Белдзяржфілармоніі. Знакамітыя музыканты і навучэнцы дзесятай дзіцячай музычнай школы мастацтваў яго імя прапанавалі і самыя вядомыя творы кампазітара (напрыклад, Адажыа з балета Маленькі прынц), і некалькі прэм'ер. Так, упершыню прагучалі фантазіі для фартэпіяна і народнага аркестра і харавы опус Падарожжа ў краіну дзяцінства. Юныя таленты, сярод якіх лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, выступілі на адной сцэне з дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам пад кіраваннем Аляксандра Анісімава і з народным артыстам Беларусі піяністам Ігарам Алоўнікавым.


Канцэрты маленькіх музыкантаў школы імя Глебава на вялікай філарманічнай сцэне - даўняя традыцыя. Візітоўкі калектыву - штогадовыя праграмы Зімовая казка і Музыка народаў свету.