Сёння другі дзень Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

9 июня 2018

На вуліцах горада выступаюць творчыя калектывы Маладзечанскага раёна, разгарнулася экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных умельцаў, праходзяць майстар-класы. Праз некалькі хвілін дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі прымуць удзел у тэлепраграме мясцовага тэлебачання "У аб'ектыве", і ў гэты ж час пачне сваю працу паэтычная пляцоўка "Беларусь - мая зямля, мая радзіма" з удзелам беларускіх паэтаў у Маладзечанскай дзіцячай школе мастацтваў.