Сёння Сусветны дзень тэатра

27 марта 2019

Усяго ў нашай краіне працуе 29 прафесійных падмосткаў. Традыцыйна тэатралы па ўсёй Беларусі адзначаць свой дзень прэм'ерамі, аншлагавымі пастаноўкамі і капуснікамі, бо гэтая ўрачыстасць не толькі для тых, хто  служыць на сцэне і ў кулуарах, але і, вядома, для гледачоў.

Згодна са статыстыкай, толькі за 2018 год у храмах Мельпамены пабывала каля 2 мільёнаў наведвальнікаў. Сёння ў сталіцы адбудзецца адна з самых чаканых прэмій у гэтай сферы. Саюз тэатральных дзеячаў ужо традыцыйна ўручыць "Хрустальную Паўлінку", "Зорку" і "Кветку". А ў Купалаўскім тэатры ўвечары адбудзецца творчая сустрэча з легендай нацыянальных падмосткаў Генадзем Аўсяннікавым. Народны артыст служыць у тэатры ўжо больш за 60 гадоў і замацаваў за сабой блізкі кожнаму вобраз простага беларуса. За значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры ўдастоены медаля ЮНЕСКА "Віктор Гюго".