10-векавая эвалюцыя беларускага пісьменства - на паўтысячы старонак. Да Дня кнігі, які свет адзначае сёння, выйшла новае выданне Помнікі літаратуры Беларусі Х - XVIII стагоддзяў.
На прэзентацыі кнігі пабывала Дзіяна Рэвякова. Гэта выданне можна лёгка назваць дапаможнікам для замежных студэнтаў па вывучэнні адначасова гісторыі беларускага пісьменства і сучаснай рускай мовы. У гэтай кнізе - 10-векавая эвалюцыя беларускага пісьменства ад готыкі да эпохі Асветы. Аўтар зборніка Іван Саверчанка з упэўненасцю заяўляе: Такога не знойдзеш нават у Інтэрнэце. Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Леў Сапега - гэта толькі пачатак спісу выдатных імёнаў, чые творы зараз на сучаснай рускай мове даступныя чытачу. А вось сама ідэя святкавання Дня кнігі нарадзілася ў Каталоніі. У гэтай краіне да сёння прынята падносіць адзін аднаму кнігі. А пры куплі друкаванага выдання пакупнік атрымлівае ў падарунак ружу.














