Сёння Уладзіміру Высоцкаму споўнілася б 82 гады

25 Студзеня 2020

Чалавек-эпоха збіраў стадыёны, а яго культавыя "Песня пра сябра", "Вялікі Карэтны", "Мая цыганская" і сёння напяваюць прыхільнікі. Не сакрэт, што ў барда беларускія карані, ён здымаўся ў нашых карцінах і часта прыязджаў з гастролямі ў Мінск. Пра жыццё і творчасць паэта будуць успамінаць у эфіры "Беларусь 3".


Сёння тэлеканал запрашае гледачоў пачуць унікальныя запісы з фондаў Белтэлерадыёкампаніі. На трэцяй кнопцы прапаноўваюць збор аўтарскіх песень у выкананні Уладзіміра Высоцкага.