Сёння ўвечар вырашыцца галоўная тэлевізійная інтрыга года

20 мая 2016

За "Тэлевяршыню" 12-ты раз будуць змагацца буйныя рэспубліканскія і рэгіянальныя кампаніі. Усяго было пададзена 260 заявак. У конкурсе 25 намінацый. Журы вызначыла па тры фіналісты ў кожнай з іх. Толькі лепшыя паднімуцца на сцэну Палаца Рэспублікі. Арганізатары падрыхтавалі шмат сюрпрызаў. Да прыкладу, музычныя паўзы сёлета будуць запаўняць не прафесійныя артысты, а самі працаўнікі тэлебачання. Суправаджае цырымонію Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна.