Сёння ў Верхнім горадзе свята "Дзень шматнацыянальнай Расіі"

8 июня 2019

Свята нацыянальных культур ізноў збірае наведвальнікаў у Верхнім горадзе! Сёння гістарычны цэнтр Мінска стане кутком рускай культуры, тут стартуе адразу дзясятак забаўных і пазнавальных лакацый. Пакаштаваць традыцыйную і палявую кухню, азнаёміцца са славутасцямі краіны-суседкі і яе прамысловымі гігантамі можна будзе з паўдня. У Дзень Расіі, які прымеркаваны да дзяржаўнага свята, будзе яшчэ адзін опен-эйр  - ля Палаца спорту. Тут з дзвюх  гадзін дня пройдзе гала-канцэрт. Зоркі гэтага вечара - аркестр пад кіраваннем Ігара Бутмана, Ларыса Доліна і "Хор Турэцкага".

Нагадаем, сезон дзён нацыянальных культур у мінулыя выхадныя адкрыла Швецыя. 15 чэрвеня   эстафету прыме Польшча, а затым Вялікабрытанія.