Сёння ў Вене пройдзе другая індывідуальная рэпетыцыя Юзары і Маймуны

15 мая 2015

Сёння на сцэне венскай арэны "Вінер Штадхале" пройдзе другая індывідуальная рэпетыцыя Юзары і Маймуны. Як і на першай, для беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні" выдзеляць 40 хвілін. Музыканты плануюць паспець чатыры прагоны, каб выбраць лепшыя тэлевізійныя планы. Рэжысёр нумара пасля зможа ўнесці апошнія змяненні ў раскадроўку. Гэта значыць ужо сёння вечарам будзе вядомая фінальная версія пастаноўкі "Time". Для Маймуны прыйшлося крыху адкарэкціраваць яе сцэнічны ўбор. Як змянілася сукенка, а таксама які сюрпрыз рыхтуюць Юзары і Маймуна на галоўнай прэс-канферэнцыі вечарам, глядзіце ў сюжэце з Вены ў "Панараме".