Сёння ў Вене адкрываецца саміт Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза

16 марта 2015

У сталіцы юбілейнага "Еўрабачання" сабраліся ўсе кіраўнікі дэлегацый гэтага маштабнага шоу, у тым ліку і беларускай. Гэта штогадовая падзея перад конкурсам, дзе праходзяць асноўныя прэзентацыі. Сёння пакажуць сцэну майскага "Еўрабачання" - гэта 16-тысячная арэна "Вінер Штадхале". Таксама кіраўнікам дэлегацый пакажуць тэлевізійны дызайн будучага шоу, а таксама ўсіх артыстаў конкурсу, бо ўчора мінуў тэрмін падачы заявак на гэты конкурс. Беларусь прэзентуе калегам з 39 краін кліп нашых удзельнікаў "Еўрабачання" Юзары і Маймуны і падарыць першыя экземпляры промапрадукцыі.