Сёння ў вячэрні прайм-тайм на "Беларусь 3" - харэаграфія Вячаслава Кузняцова "Вітаўт"

18 августа 2019

Балетныя гісторыі Вялікага тэатра працягваюцца. Цыкл з чатырох найбуйнейшых пастановак сезона аб'ектывамі дзясятка камер Белтэлерадыёкампаніі ў высокім распазнаванні. Гледачы атрымаюць асалоду ад балета ў драбнюткіх дэталях. Сёння ў вячэрні прайм-тайм на "Беларусь  3" - харэаграфія Вячаслава Кузняцова "Вітаўт". У аснове пастаноўкі - аднайменная п'еса беларускага драматурга Аляксея Дударава.