Сёння ў цэнтры Мінска стартуе II форум вулічных тэатраў

10 мая 2014

Ён разгорнецца адразу на пяці пляцоўках Верхняга горада. Галоўная - на плошчы Свабоды. Выступленні вулічных акцёраў прадоўжацца два дні. Сёлетні форум супадае з першымі днямі чэмпіянату, таму сёння ў балельшчыкаў з'явілася выдатная магчымасць пазнаёміцца і з гістарычнымі старонкамі Беларусі.



Надзея Сербіненка пабывала на культурнай пляцоўцы.


Распачалі форум вулічных тэатраў сапраўдныя рыцары. Удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі, звычайныя мінчане, сёння - старадаўнія героі ў жалезных даспехах. Змагаюцца яны сёння за сэрца прыгажуні-князёўны.


Самыя цікаўныя гледачы імпрэз сёння - хакейныя балельшчыкі. Сяброўкі з расійскага горада Уладзіміра прыехалі ў Мінск учора адразу на матч сваёй зборнай. Але і за гульнёй беларусаў і амерыканцаў пільна сачылі.


На пляцоўцы каля ратушы праводзяцца і старадаўнія забавы. Стральбе з лука вучылі ўсіх ахвотных. Цікава, што яшчэ ў часы Вялікага княства Полацкага самыя трапныя стралкі былі ганаровымі грамадзянамі горада.


Сям'я са Славакіі таксама зацікавілася культурнымі падзеямі Мінска. Хакейныя фанаты адзначылі і высокі ўзровень правядзення чэмпіянату.


На працягу двух дзён мінчане змогуць прыходзіць у цэнтр горада, каб бясплатна і без ўваходных білетаў пад адкрытым небам убачыць больш за 20 спектакляў тэатраў з Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны і, вядома ж, Беларусі. А ў перапынках паміж паказамі - любавацца жывымі статуямі, слухаць жывую музыку і глядзець кіно на вуліцах старога Мінска.