Сёння ў Тбілісі адбудзецца адкрыццё дзіцячага "Еўрабачання"

20 ноября 2017

Наш дэлегат Хелена Мерааі прадэфілюе па чырвонай дывановай дарожцы пад прыцэлам дзясяткаў тэлекамер. Цырымонія пройдзе ў Парламенцкай бібліятэцы Грузіі. Гэтым вечарам адбудзецца і жараб'ёўка ў прадстаўнікоў 16-ці краін. Еўратыдзень абяцае быць насычаным. У графіку рэпетыцыі, інтэрв'ю, кансультацыя па грыме, запіс візітовак.

Нагадаем, фінал дзіцячага "Еўрабачання" пройдзе ў нядзелю, 26 лістапада. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".