Сёння ў Стакгольме - другі паўфінал "Еўрабачання"

12 мая 2016

Учора прайшлі дзве генеральныя рэпетыцыі шоу. Увечар мы нарэшце ўбачым выступленне беларускага ўдзельніка. Ivan выйдзе на сцэну пад нумарам 5. Прамы эфір пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць шоу будзе наш калега Яўген Перлін.

Другі паўфінал "Еўрабачання" сёлета павінен быў доўжыцца на 3 хвіліны даўжэй. Але некалькі тыдняў таму была дыскваліфікаваная Румынія. Таму шанцы на выхад у фінал ва ўсіх роўныя. Пачнецца шоу з нумара ў стылі класічнага мюзікла.

Ола Мельзіг, тэхнічны дырэктар конкурсу "Еўрабачанне-2016": "Мы падрыхтавалі невялікі сюрпрыз для беларусаў. Які менавіта, убачыце адразу пасля нумара IVANа".

Падчас другой генеральнай рэпетыцыі тэхнічныя праблемы пачаліся ў групы з Грузіі. Малюнак быў не такі, як запланавалі. Таму ім дазволілі паўтарыць сваё выступленне.

Падчас учорашняй рэпетыцыі гледачы ўбачылі нумары і трох артыстаў з вялікай шасцёркі - Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі. Краіны - арганізатары шоу паскардзіліся, што ў іх ёсць толькі адзін раз выканаць песню, а ў астатніх - па два.

Днём у IVANа яшчэ адна рэпетыцыя. Гэта так званае фэмілі-шоу. Бясплатныя білеты атрымалі дзеці з прытулкаў і шматдзетныя сем'і. Увечар у 10 гадзін па Мінску ў прамым эфіры гледачы вызначаць пераможцаў гэтага паўфіналу. Чаму толькі гледачы? Журы з краін гэтага паўфіналу свае балы выставілі напярэдадні.

Песню IVANа спявае ўся Еўропа, хоць вынікі галасавання яшчэ не вядомыя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя