Сёння ў Наваградку стартуе фестываль сярэдневяковай культуры Навагрудскі замак

6 сентября 2013

Горад чакае прыезду ўдзельнікаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Асноўная праграма разгорнецца на некалькіх пляцоўках у выхадныя. Бітвы на коп'ях і мячах, конныя турніры, бугурты і майстар-класы ад рамеснікаў і танцораў. Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя каранавання вялікага князя Міндоўга.


Для зручнасці гасцей і ўдзельнікаў арганізаваны выязны гандаль, падрыхтаваны ўсе гасцініцы горада. А для экстрэмалаў на гарадскім стадыёне разбіты палатачны лагер.