Сёння ў Нясвіжы адкрыюцца вечары Вялікага тэатра Беларусі

23 июня 2017

Свята музыкі пад скляпеннямі замка XVI стагоддзя. Сёння ў Нясвіжы адкрыюцца вечары Вялікага тэатра Беларусі. Найбуйнейшая трупа краіны выступіць у рэзідэнцыі магнацкага роду Радзівілаў. А 16-й гадзіне жывымі дэкарацыямі для артыстаў стане касцёл Божага Цела. Там у рамках праграмы "Беларускі класіцызм" прагучаць творы Юзафа Казлоўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Абрахама Петэра Шульца, Іозефа Гайдна. А ў 9 вечара сёння ва ўнутраным дворыку Нясвіжскага замка адбудзецца паказ балета "Жызель, або Вілісы". Завершыцца свята класічнага мастацтва ў нядзелю маштабным радзівілаўскім балем.