Сёння ў Мінску сваю работу завяршае міжнародная кніжная выстава-кірмаш

4 марта 2018

Вось ужо дваццаць пяты раз беларуская сталіца на некалькі дзён сабрала майстроў выдавецкай справы. Сёлета друкаваную прадукцыю прадэманставалі 360 экспанентаў з 32-х краін. Ганаровым госцем стала Сербія. Апошні дзень работы кірмашу таксама насычаны: у "БелЭкспа" запланаваныя прэзентацыі, майстар-класы, розыгрышы, сустрэчы з аўтарамі і выдаўцамі.

Цырымонія закрыцця кніжнай выставы з уручэннем дыпломаў за лепшую экспазіцыю пачнецца роўна а 15 гадзіне.