Сёння ў Мінску стартуюць Беларускія флейтавыя дні

23 мая 2019
Фестываль пройдзе  другі раз. Прысвечаны стваральніку сучаснай флейты  Тэабальду Бёму. Яго нашчадак гісторык Людвіг Бём прывязе ў сталіцу эксклюзіўныя факты з біяграфіі кампазітара. Усяго ў спісе ўдзельнікаў больш за 500 флейтыстаў. У афішы чатыры канцэрты-лекцыі, інтэрактыўныя размовы і майстар-класы з экспертамі з Расіі, Германіі і Венгрыі.

Бенедэк Чалог, флейтыст (Венгрыя): "Я ўпершыню знаходжуся ў Беларусі, вельмі шчаслівы быць тут. Заўтра прадэманструю гледачам мікс канцэрта і лекцыі, дзе сыграю флейтавую музыку больш як 50 кампазітараў  XVIII стагоддзя. Імёны многіх доўгі час не былі вядомыя не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропе".

Сярод месцаў правядзення флейтавых дзён  малая зала Белдзяржфілармоніі, канцэртная зала "Верхні горад", Акадэмія музыкі і дзіцячая школа № 10.