Сёння ў Мінску прэзентуюць факсіміле Берасцейскай Бібліі

27 Жніўня 2019

Гістарычную рэпліку 15-кілаграмовага фаліянта Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала спецыяльна да тысячагоддзя Брэста. Менавіта туды адправіцца першы асобнік. За аснову копіі ўзята Біблія з бібліятэкі Багуслава Радзівіла. Каб адрадзіць гэты кніжны помнік, была праведзена вялікая навуковая работа. Спецыялісты вывучылі ўзоры Берасцейскай Бібліі XVI стагоддзя, якія сёння вывезены за межы Беларусі. Захаваныя і старажытныя тэхналогіі выдавецкай  справы. Так, адзін кніжны блок факсіміле без вокладкі складае больш за 40 сантыметраў, а колькасць старонак - паўтары тысячы. 

Факсіміле  будзе даступнае і для шырокага выкарыстання. Адзін з экзэмпляраў гістарычнай рэканструкцыі Берасцейскай Бібліі застанецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.