Сёння ў Мінску адкрываецца Міжнародны калядны фестываль "Нябёсы"

10 января 2019

Батлеечныя і лялечныя трупы з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны і Літвы збяруцца ў адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра пяты раз. Выбраць лепшую з 15 царкоўных пастановак змогуць акцёры, тэатральныя крытыкі і мастацтвазнаўцы. Акрамя казачных спектакляў, на працягу чатырох дзён - майстар-класы па саломапляценні і арыгамі, літаратурная гасцёўня і гульнявыя праграмы. Лялечныя майстры парадуюць і людзей, якія знаходзяцца ў бальніцах і дамах састарэлых.