У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная скакунам

18 июня 2018

Больш за 200 твораў еўрапейскіх, беларускіх і рускіх мастакоў XVII і да сучаснасці. Убачыць выставу можна ў Мастацкім музеі Беларусі.

Экспазіцыя знаёміць з творамі мастакоў, аб’яднаных любоўю да высакародных жывёл, шматвекавога спадарожніка і памочніка чалавека. Коней ўвасобілі ў жывапісе, скульптуры, арыгінальнай і друкаванай графіцы, а таксама дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.