У Мінску адкрылася экспазіцыя "Мастак і горад"

17 мая 2018

Да летняга сезона рыхтуюцца ў беларускай сталіцы. Сёння ў Мінску адкрылася экспазіцыя пад адкрытым небам. Праект "Мастак і горад" па традыцыі размясціўся на плошчы Якуба Коласа. Больш за 30 твораў Георгія Скрыпнічэнкі ад аўтапартрэтаў да краявідаў і міфалагічных сюжэтаў. На выставе прадэманстраваныя рэпрадукцыі, аднак максімальна набліжаныя па колеры да арыгіналаў. Усе працы надрукаваныя на спецыяльным пластыку, які не толькі захавае карціны пры любым надвор'і, але і абароніць ад вандалізму.

Упершыню open air-выстава з'едзе з сталіцы. Працягваць сезон будзе Віцебск, туды карціны адправяцца ў канцы верасня.