Сёння ў канцэртнай зале “Верхні горад” праходзіць творчы конкурс кіраўніцтва Мінска і Мінскай вобласці

23 мая 2015

Свае каманды на спаборніцтвах прадставілі сталічны Савет дэпутатаў, Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў. Візітнай карткай сталі крэатыўныя відэаролікі, а таксама творчыя конкурсы.

Каманды змагаюцца за перамогу ў такіх намінацыях, як “Самая эрудыяваная”, “Самая творчая”, “Самая стыльная” і “Самая крэатывная” каманды. Трыумфатары і прызёры спаборніцтваў атрымаюць ганаровыя дыпломы. Конкурс “Зрабіць горад лепшым - наш абавязак і прафесія” прайшоў у сталіцы першы раз.