Сёння ў Кіеве пройдзе другі паўфінал галоўнага музычнага шоу Еўропы

11 мая 2017

На сцэну "Еўрабачання" пад 14-м нумароў выйдуць беларусы - гурт NaviBand. Трансліраваць шоу ў прамым эфіры будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24". Напярэдадні ў арэне прайшла генеральная рэпетыцыя. Усе падрабязнасці ў Яўгена Перліна.

Прэс-цэнтр МВЦ у Кіеве разлічаны на 600 журналістаў. І з самай раніцы тут кіпіць праца, хаця вечарам свабодных месцаў ужо не будзе. Прэса пастаянна сочыць за інфармацыяй ад букмекераў, меркаваннем музычных крытыкаў. Хаця дзясятка лепшых мяняецца кожную гадзіну.

Генеральная рэпетыцыя напярэдадні не абышлася без замінак. Шоу спынялі двойчы. У самым пачатку паказу перастала працаваць адна з самых складаных камер. Суровы краш-тэст арганізавалі і для вядучых. Арганізатары стварылі ім сітуацыю, быццам бы адбыўся збой у галасаванні, і мужчынскаму трыа давялося імправізаваць на працягу 15-ці хвілін, каб згладзіць замінку. Хлопцы выпрабаванне вытрымалі годна.

А вось дэлегацыі з-за позняга фіналу вярнуліся ў гатэль пасля гадзіны ночы. Сёння ў NaviBand максімальна свабодны графік - для адпачынку і настрою на сваё выступленне. Па абедзе адбудзецца яшчэ адна рэпетыцыя - без канцэртнага грыму, але ў касцюмах. А трансляваць само шоу ў прамым эфіры будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".