Сёння ў Доме радыё - фінал "Маладых талентаў Беларусі"

23 апреля 2020
85 вакалістаў, 39 інструменталістаў і 33 калектывы. Рэкордная колькасць удзельнікаў - у фінале "Маладых талентаў Беларусі". Пачнецца выніковае праслухоўванне сёння. Пераможцаў 9-га радыёконкурсу вызначаць на аснове відэавыступленняў. Адна з песень,  паводле палажэння, павінна быць прысвечаная 75-годдзю Перамогі. З 10 раніцы эксперты, сярод якіх народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, кампазітары Леанід Захлеўны і Алена Атрашкевіч, пачнуць праслухоўванне ў Доме радыё на Чырвонай, 4. 
Імёны лаўрэатаў плануюць аб’явіць на працягу тыдня. Нагадаем, пераможцы радыёконкурсу могуць прэтэндаваць на дапамогу спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.