Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе кастынг вядучых галоўнага песеннага шоу Еўропы

16 августа 2018

Сотня заявак і ўсяго 32 прэтэндэнты ў фінале. Каго ўбачаць мільёны тэлегледачоў дзіцячага "Еўрабачання-2018" першымі, даведаемся зусім хутка.

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе кастынг вядучых галоўнага песеннага шоу Еўропы. Спробы ў рэжыме прамога эфіру стартуюць у 10:30 у самай вялікай тэлестудыі на Макаёнка, 9. За адборам будуць назіраць эксперты, а таксама шоу-дырэктар конкурсу Гордан Банела. Галоўны крытэрый - свабоднае валоданне англійскай мовай. Таму кастынг пройдзе ў жывым фармаце - з дамашнім заданнем, але з нечаканымі пытаннямі і заданнямі. Дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета прымае Беларусь. Шоу пройдзе 25 лістапада на "Мінск-Арэне".
Падрабязнасці адбору ў нашых наступных выпусках.