Сёння ў Амстэрдаме адбудзецца галоўная еўрапейская вечарынка - канцэрт Еўрабачання

5 апреля 2014

А напярэдадні промамерапрыемства Тэа разам з іншымі ўдзельнікамі конкурсу наладзілі масавы брыфінг.


З Амстэрдама наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Перлін. Удзельнікам Еўрабачання давялося не толькі адказваць на пытанні журналістаў, але і знаёміцца адно з адным. У прадстаўніка нашай краіны з'явіліся новыя сябры з Грэцыі, Малдовы, Арменіі, і, вядома, Аўстрыі. І Тэа аказаўся неабыякавым да ўкраінскай спявачкі Марыі Ярамчук...


Адразу пасля прэс-канферэнцыі выканаўцаў па чарзе запрашалі на саўндчэк-шоу. Тэа змог ацаніць якасны гук. Мерапрыемства будзе праходзіць у клубе, і важна, каб натоўп адчуваў энергію беларускага чызкейка.


Канцэрт Еўрабачання ў Амстэрдаме пачнецца літаральна праз паўгадзіны. Яго ўбачаць амаль паўтары тысячы фанатаў конкурсу. А пасля выканаўцы збяруцца на афтэрпаці, каб бліжэй пазнаёміцца. Паводле слоў артыстаў, яны прыехалі падарыць Еўропе грандыёзнае музычнае свята.