Сёння ў 19:00 новая серыя народнага шоу талентаў "Я магу!"

14 марта 2015

Халодная зброя як від аптычнай ілюзіі, ператварэнні вады ў пясок і нават песні на мове жэстаў. Сёння ў 19:00 новая серыя народнага шоу талентаў "Я магу!" У эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" выступіць сёмая дзясятка паўфіналістаў. Хто з іх годны фіналу, вырашаць журы і тэлегледачы. Старт тэлефоннага галасавання па традыцыі абвесціць вядучы "Панарамы". Тэлефанаваць і адпраўляць СМС-паведамленні можна будзе на працягу 30 хвілін. Колькасць званкоў і СМС з аднаго абаненцкага нумара не абмяжоўваецца. Вынікі галасавання гледачоў у рэжыме рэальнага часу будуць адлюстроўвацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі.