Сёння даведаемся імёны прадстаўнікоў Беларусі на міжнародным конкурсе ў рамках "Славянскага базару".

16 марта 2019

Упершыню нацыянальны адбор і дзіцячага, і дарослага конкурсаў выехаў за тэрыторыю сталіцы - у Оршу. Апоўдні там пачнуць змагацца за пуцёўку ў фестывальны Віцебск 10 юных вакалістаў з Мінска, Гомеля, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Увечар геаграфія дарослых удзельнікаў пашырыцца. На адборы прадставяць 5 рэгіёнаў Беларусі. Ацэньваць выкананне славянскіх і сусветных хітоў будзе прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі  Міхаілам Фінбергам і старшынёй Беларускага саюза кампазітараў Аленай Атрашкевіч.

Юрый Бондар, міністр культуры Беларусі: "Было б, пэўна, няправільна пастаянна праводзіць маштабныя культурныя акцыі толькі на галоўных канцэртных пляцоўках сталіцы. У сталіцы вельмі яркае, багатае культурнае жыццё, а камусьці, магчыма, не хапае. Таму мы для Аршаншчыны падрыхтавалі выдатны творчы падарунак. Гэта будзе не проста конкурс, але і канцэрт нашых артыстаў, і шоу. Думаю, што тыя, хто прыйдуць на гэты адбор, атрымаюць задавальненне ад убачанага".

Фармат дарослага Міжнароднага конкурсу "Віцебск-2019" зменены. Пераможцы 14 нацыянальных адбораў адразу трапяць у фінал. У першы конкурсны дзень у суправаджэнні аркестра выканаюць славянскія песні, а другі ператворыцца ў сапраўднае шоу сусветных хітоў з удзелам балета Алы Духавай "Тодэс". Убачыць, як прайшоў беларускі нацыянальны адбор, можна на тэлеканале "Беларусь 3" 23 і 24 сакавіка ў 14:30.